Жывельны свет Беларусі. 6-10 гадоў (Маі першыя словы па-беларуску)

- Курьерская Доставка
- Почта
- Самовывоз из магазина
- Наличными при получении
- Безналичный перевод
- Банковский перевод
Адна з асноўных мэт гэтай добра ілюстраванай кнігі-атласа – пазнаёміць юнага чытача з дзівосным жывёльным светам Беларусі, паказаць яго багацце і разнастайнасць. На яркіх каляровых фотаздымках прадстаўлены выявы звяроў, птушак, паўзуноў, кузурак, рыб, некаторых відаў амфібій, якія насяляюць нашыя лясы, лугі, балоты, рэкі і азёры. Кароткія, але ёмістыя тэксты з рубрыкі “А ці ведаеш ты, што…”, з аднаго боку, пашыраюць і дэталізуюць школьныя веды дзіцяці з жыцця жывёл, з другога боку, накіраваны на абуджэнне яго пазнавальнай цікавасці, вызначэнне патрэбы з апорай на атрыманыя з тэкстаў звесткі задаваць дадатковыя пытанні, усталёўваць адпаведныя прычынна-выніковыя сувязі. Разнапланавыя гульнёвыя заданні, што прапануюцца на старонках кнігі і тэматычна звязаныя з яе ілюстрацыйным матэрыялам, дапамагаюць дзіцяці асэнсавана ўспрыняць і засвоіць новую інфармацыю, актывізуюць яго думку, развіваюць памяць, увагу, лагічнае і творчае мысленне. Шматлікія практыкаванні на аснове працы з фразеалагізмамі (у тым ліку з устойлівымі выразамі рубрыкі “Калі так кажуць?”), трапнымі прыказкамі і народнымі прыкметамі, загадкамі і асобнымі словамі арыентаваны на актывізацыю слоўніка дзіцяці, развіццё яго маўленчай культуры, далучэнне да духоўнай спадчыны беларускага народа. На ўсе заданні ў канцы кнігі прапануюцца адказы і тлумачэнні.
-
Страниц:48 стр.
-
Автор:С.М. Бялова
-
Издательство:РУП "Адукацыя і выхаванне" (Пачатковая школа)



