2 класс
Дапаможнік адпавядае вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для 2 класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з рускай мовай навучання і выхавання, а таксама вучэбнаму дапаможніку «Беларуская мова» для 2 класа. Выданне складаецца з асноўнай часткі і дадатку «Правер сябе», размешчанага ў цэнтры дапаможніка. Дадатак трэба акуратна дастаць. З ім вучні змогуць працаваць на любых этапах урока, самастойна паўтараць правілы беларускай мовы. У асноўнай частцы прадстаўлены самастойныя і камбінаваныя кантрольныя работы па тэмах. Яны прызначаны для праверкі ведаў і практычных уменняў па беларускай мове, для абагульнення і сістэматызацыі ведаў вучняў. Адрасуецца вучням 2-га класа, будзе карысны настаўнікам для арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці.
Наглядны дапаможнік змяшчае плакаты з малюнкамі, якія пазнаёмяць вучняў з беларускай лексікай.
Малюнкі згрупіраваны па тэмах і ахопліваюць асноуны лексічны матэрыял, які вывучаецца ва установах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. Дапаможнік можна выкарыстоўваць у першым класе для знаёмства з лексікай беларускай мовы, фарміравання першапачатковых навыкаў чытання, замацавання вывучанага матэрыялу на ўроках і дома. Карыстацца дадзеным матэрыялам ў другім класе можна пры вывучэнні ўступнага моўнага курса, на стымулючых, падтрымліваючых і факультатыўных занятках.
Адрасуецца вучням 1–2 класа, настаўнікам і бацькам. Тэхналогiя «пiшы-сцiрай».
Практыкум складзены згодна з праграмнымi патрабаваннямi па вучэбным прадмеце " Белпруская мова". Галоуная мэта практыкума-спрыяць выпрацоуцы трывалых навыкау граматнага письма, больш глыбокаму засваенню аснойных ведау, пашырэнню слоуникавага запасу вучняу.
Камплект дэманстрацыйных матэрыялаў "Партрэты беларускіх пісьменнікаў" прысвечаны айчынным класікам дзіцячай літаратуры, з творамі якіх вучні знаёмяцца на ўроках чытання ў пачатковых класах.
Выданне ўтрымлівае: каляровыя партрэты; цікавыя біяграфічныя факты з дзяцінства будучых мастакоў слова; спісы аўтарскіх зборнікаў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту; кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху кожнага пісьменніка.
Выкарыстанне дадзеных матэрыялаў будзе садзейнічаць пашырэнню кругагляду вучняў, абуджэнню ў іх цікавасці да вывучэння нацыянальнай культуры і літаратуры, павышэнню матывацыі да чытання на роднай мове.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў.