Тэсты па беларускай мове. 3 клас

- Курьерская Доставка
- Почта
- Самовывоз из магазина
- Наличными при получении
- Безналичный перевод
- Банковский перевод
Выданне ўяўляе сабой тэсты з разнастайнымі заданнямі пяці ўзроўняў і можа быць выкарыстана як дадатковы матэрыял для правядзення бягучага тэматычнага і выніковага кантролю па беларускай мове ў 3-м класе. Кожны тэст пададзены ў двух раўназначных варыянтах.
Тэсты адпавядаюць сучасным патрабаванням да распрацоўкі тэстаў і тэставых заданняў і сучасным нормам ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.
Адрасуецца вучням 3-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Колькасць старонак: 76 стар.+ 8 стар. (адказы).
Вартасці выдання
◆ Тэсты ўключаюць разнастайныя па форме і змесце тэставыя заданні (заданне выбару правільных адказаў з агульнай колькасці прапанаваных, заданне на дапаўненне, заданне на ўстанаўленне адпаведнасці, заданне на ўстанаўленне правільнай паслядоўнасці) для бягучага тэматычнага кантролю па тэмах і раздзелах курса “Беларуская мова” ў 3 класе.
◆ Адпаведнасць тэстаў і тэставых заданняў патрабаванням да падрыхтоўкі тэставых заданняў (тэставае заданне складаецца з інструкцыі, тэксту задання, правільнага адказу і схемы ацэньвання; фармуліроўкі маюць сцвярджальную форму, канкрэтныя і лаканічныя, тэсты размешчаны па ўзрастанні цяжкасці і г. д.).
◆ Актуальны і разнастайны лексічны матэрыял у тэкстах заданняў (аптымальны падбор і спалучэнне слоў, сказаў, тэкстаў).
◆ У змест тэставых заданняў уключаны слоўнікавыя словы.
◆ Вызначана, да якога віду кантролю адносіцца тэст (тэматычны па раздзелах праграмы, па тэмах у межах гэтых раздзелаў і выніковы).
◆ Тэсты дазволяць праверыць веды па вывучанай тэме, раздзеле і за ўвесь перыяд навучання.
◆ Заданні ў кожнай тэставай рабоце падабраны такім чынам, каб ацэньваць іх у адпаведнасці з нормамі ацэньвання, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі.
◆ Наяўнасць адказаў да заданняў у асобным укладышы.
◆ У канцы заданняў для кожнага варыянта прадстаўлена табліца для запісу балаў.
-
Страниц:ОДО "Образовательная компания"Содействие премиум""
-
Автор:Вакуленка С. Э.



