Рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 3 клас

- Курьерская Доставка
- Почта
- Самовывоз из магазина
- Наличными при получении
- Безналичный перевод
- Банковский перевод
Выданне ўяўляе сабой рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 3-га класа, які прызначаны для арганізацыі дыферэнцыраванай работы вучняў. У першым блоку карткі падзелены на два варыянты. Карткі 1-га варыянта прапануюцца дзецям з сярэднім і нізкім тэмпам працы. Карткі 2-га варыянта могуць быць прапанаваны дзецям, якія паспяхова спраўляюцца з праграмным матэрыялам, шостае заданне адрасавана вучням для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове. У другім блоку прадстаўлены карткі з заліковымі работамі, якія ўключаюць заданні па ўсіх пройдзеных у пэўнай чвэрці тэмах.
Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы па беларускай мове для 3-га класа школ з рускай мовай навучання.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў.
Вартасці дапаможніка
◆ У дапаможніку прадстаўлены карткі з рознаўзроўневымі заданнямі па кожнай тэме для кожнага ўрока, матэрыял разнастайны па змесце і тыпах заданняў.
◆ Частка заданняў носіць займальны характар.
◆ У межах кожнага варыянта адбываецца дыферэнцыяцыя па 5 узроўнях засваення матэрыялу (ад больш простага да складанага).
◆ Для 2-га варыянта прадстаўлена шостае заданне павышанага ўзроўню складанасці. Да заданняў № 6 прадстаўлены адказы.
◆ У дапаможніку ў другім блоку прапанаваны карткі для кантролю засваення ведаў па выніках кожнай чвэрці. Карткі першага блока таксама можна выкарыстаць для тэматычнага кантролю.
◆ Для правядзення стымулюючых заняткаў з дапаможніка можна выкарыстаць 2-і варыянт 2 картак асноўнага блока. Для правядзення падтрымліваючых заняткаў з дапаможніка можна выкарыстаць 1-ы варыянт картак асноўнага блока.
◆ Ва ўводзінах прадстаўлены рэкамендацыі педагогу аб тым, якім чынам можна выкарыстаць карткі дапаможніка.
◆ Кожная картка размяшчаецца на асобнай старонцы (па аб’ёме можа займаць 1–2 старонкі).
-
Страниц:172 с.
-
Автор:Іванова А. М., Карасевіч А. М.
-
Издательство:ОДО "Образовательная компания"Содействие премиум""



