Мая Радзіма — Беларусь. 4 клас: рабочы сшытак (цвет)
- Курьерская Доставка
- Почта
- Самовывоз из магазина
- Наличными при получении
- Безналичный перевод
- Банковский перевод
Выданне ўяўляе сабой рабочы сшытак для замацавання і кантролю ведаў, падрыхтаваны ў адпаведнасці з вывучаемымі тэмамі па прадмеце «Мая Радзіма — Беларусь» у 4-м класе. Вучэбны матэрыял па кожнай тэме прадстаўлены рознаўзроўневымі заданнямі з мэтай забеспячэння дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні. Шматлікія каляровыя ілюстрацыі, заданні ў займальнай форме будуць спрыяць павышэнню цікавасці да прадмета, больш усвядомленага і глыбокага засваення ведаў. Дапаможнік можа быць выкарыстаны як дадатковы матэрыял для арганізацыі самастойнай работы і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Адрасуецца вучням 4-х класаў.
Перавагі выдання
◆ Разнастайныя па форме і зместу заданні сшытка прадстаўлены па кожнай тэме (усяго 30 тэм), адпавядаюць тэмам вучэбнай праграмы і падручніка, накіраваны на замацаванне атрыманых на ўроку ведаў па новай тэме.
◆ Займальны характар разнастайных па форме і змесце заданняў, каляровыя ілюстрацыі будуць спрыяць развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў і павышэнню матывацыі да вывучэння прадмета «Мая Радзіма — Беларусь».
◆ Рознаўзроўневы характар заданняў дазволіць арганізаваць дыферэнцыраваную работу і павысіць матывацыю да вывучэння прадмета.
◆ Заданні сшытка могуць быць выкарыстаны для паўрочнага кантролю (без выстаўлення адзнакі).
◆ Для тэматычнага кантролю па пройдзеных раздзелах прадстаўлены праверачныя работы, якія складаюцца з 5-ці рознаўзроўневых заданняў.
◆ Для фарміравання ўменняў працаваць з гістарычнымі паняццямі і датамі прадстаўлены заданні з датамі і «стужкай часу».
◆ Для фарміравання ўменняў працаваць з картамі прадстаўлены картаграфічныя заданні (картасхемы).
◆ На вокладцы і на апошняй старонцы сшытка размешчаны асноўныя гістарычныя даты, якія павінны ведаць вучні.
◆ Умоўныя абазначэнні.
◆ Кожная тэма сшытка пачынаецца з новай старонкі.
-
Страниц:132 с.
-
Автор:Андрэева І. Я.
-
Издательство:ОДО "Образовательная компания"Содействие премиум""