Каталог товаров

1 класс ООО "Новое знание"

Сортировать по:
Фильтр
Быстрый заказ
Быстрый заказ
Быстрый заказ
Быстрый заказ
Быстрый заказ
Быстрый заказ

«Нескладаная чытанка па складах» — гэта новая прыступка на шляху развіцця чытання пасля буквара. Кароценькія гісторыі і вершыкі лёгка даюцца дзецям, якія толькі-толькі навучыліся чытаць.

• Малюнкі замест некаторых слоў дапамагаюць развіць хуткасць чытання і дазваляюць адпачыць вачам.
• Адмысловая разметка разбівае словы не толькі на склады, але і на меншыя, больш зручныя для ўспрымання адзінкі чытання.
• Буйны шрыфт і вялікая адлегласць паміж радкамі дазваляюць вадзіць пальчыкам па радках.

Кніга «Нескладаная чытанка па складах» пабудавана паводле прынцыпу «ад простага да складанага». Тэксты складзены пераважна з простых слоў, а словы — з простых складоў. Складападзел слоў зроблены паводле закону ўзрастання гучнасцi, якi не заўжды супадае з марфемным падзелам i правiламi пераносу.

Багата ілюстраванае выданне дазваляе зрабіць чытанне захапляльным і больш асэнсаваным.

Няхай дзіця зацікавіцца кнігай i тады пачне чытаць само, бо чытанне павінна прыносіць радасць і дзецям, і дарослым. Чытанне ні ў якім разе не можа быць павіннасцю ці пакараннем. А за прачытаныя радкі кожнаму будзе прыемна пачуць шчырую пахвалу!

Быстрый заказ
Быстрый заказ
Быстрый заказ
100% гарантия качества
Большой выбор книг
Доставка по всей стране
Самовывоз из магазина