Каталог товаров

Вялізная размалёўка (Магілёў. Магілёўская вобласць

Артикул: Д307
0,00 руб
6,90 руб
+
Способы доставки
  • Курьерская Доставка
  • Почта
  • Самовывоз из магазина
Способы оплаты
  • Наличными при получении
  • Безналичный перевод
  • Банковский перевод
Описание
Формат 50х70
Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ.
 
Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну.
 
Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Магілёў” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада, які ў свой час ледзь не стаў сталіцай нашай краіны.
 
З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Магілёву, пачаць са старадаўняга вакзала, прайсціся па пешаходнай вуліцы, паслухаць трубача, які тройчы на дзень грае фанфары з вежы ратушы, падзівіцца на арыгінальны будынак Магілёўскага тэатра, а потым зрабіць прыпынак на Плошчы зорак, якую ўпрыгожвае адзіны ў свеце помнік астролагу, і пасядзець на адным з 12 крэсел, якія сімвалізуюць знакі задыяка. 
 
Размалёўка дазваляе атрымаць асалоду ад прыгажосці горада і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на паперы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.
 
Размалёўка “Магілёўская вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайнае на Магілёўшчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра буйную прыроду, эканоміку, гісторыю Магілёўскай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Вы не толькі зробіце маляўнічую вандроўку па помніках архітэктуры і гісторыі, але і пазнаеміцеся з разнастайнымі прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, знакамітымі рамёствамі і прадпрыемствамі гэтай вобласці.
 
Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.
 
Размалёўкі будуць карысныя для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.
Характеристики
  • Артикул:
    Д307
  • ISBN:
    481-251-000-11-10
  • Год:
    РУП "Адукацыя і выхаванне" (Пачатковая школа)
  • Издательство:
    РУП "Адукацыя і выхаванне" (Пачатковая школа)
Отзывы
Пока нет отзывов
Написать отзыв
Имя*
Email
Введите комментарий*
100% гарантия качества
Большой выбор книг
Доставка по всей стране
Самовывоз из магазина